Дзяржаўная ўстанова «Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура»

Мемарыяльны музей-майстэрня З. I. Азгура — унікальны музей. Адзіны манаграфічны музей у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны на базе Творчай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР і асабістай майстэрні скульптара. Будынак музея быў узведзены ў 1984 г. па праекце архітэктара В. М. Аладава. 3 1999 г. ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. З 18 лютага 2000 г. музей адкрыты для наведвання. Канцэпцыя музея — мемарыяльны, манаграфічны мастацкі — была распрацавана на стадыі яго стварэння і абумоўлена спецыфікай збору, які быў бязвыплатна перададзены дзяржаве сям'ёй скульптара пасля яго смерці. Асноўны фонд музея налічвае 4009 адзінак (2012) захоўвання і ўключае 2 часткі: выяўленчыя калекцыі і мемарыяльны фонд. Музей-майстэрня — месца памяці, цэнтр актуальных ініцыятыў у музейна-адукацыйнай сферы, прастора творчай лабараторыі, у якой рэалізуюць свае самыя смелыя задумы сучасныя мастакі, архітэктары, перформеры, танцоры, музыканты. Традыцыйныя формы ўзаемадзеяння з наведвальнікамі дапоўнены інавацыйнымі, эксперыментальнымі, інтэрактыўнымі па фармаце і напаўненні падзеямі: творчымі акцыямі «Дзень скулыітара», «Мінск скульптурны», «Адкрытае мастацтва», «Ноч музеяў» — «Мастацтва замест сна»; музейна-педагагічнымі заняткамі; майстар-класамі; аўтарскімі праектамі ў рамках праграм «Гульня ў класікі» і «Музейны тэатр». Пастаянная экспазіцыя дапоўнена выставачньш праектам «Modern+classic. Сучаснае мастацтва ў традыцыйным музеі».

Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.