Выставачны праект Тамары Шэлест «ПАСАГ»


Выставачны праект Тамары Шэлест «ПАСАГ». Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура, Минск, 2017 г.
Праект «ПАСАГ» – містычнае інтымнае апавяданне пра час. Гэта вобраз адвечнай няспыннай перадачы захаванага – матэрыяльнага і нематэрыяльнага – з мінулага ў будучыню: птушкі ў дуплаватым галлі яблынь бароняць успаміны, зімовыя вуллі трымаюць цяпло мінулага, дом захоўвае ў сваёй памяці жыццё чалавека. Творца прымае агульную спадчыну і транслюе яе праз уласны мастацкі досвед.
Для праекта абрана складаная класічная тэхніка ляўкасу, якая набывае новае гучанне ў спалучэнні з тонкай аўтарскай графікай і незвычайным матэрыялам асновы. Носьбітамі ўспамінаў становяцца высушаныя часам рэшткі драўлянай аздобы, куфры ды старыя вуллі.

Выстава будзе працаваць з 17 лютага па 3 сакавіка 2017 года

Контакты:
Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура
ул. Азгура 8
инфо тел.: +375–17–380 06 32
касса:+375–17–290 93 83
http://www.azgur.by/

54